Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Падзякі Прэзідэнта ўдастоены працаўнікі АПК Брэсцкай вобласці і Мазырскага раёна

12 сакавіка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб'явіў Падзяку працаўнікам аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці і Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы падпісаў 12 сакавіка.

Падзякі Прэзідэнта таксама ўдастоены шэраг калектываў розных рэгіёнаў Беларусі. У прыватнасці, за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагароды ўдастоены сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Свіслач" Гродзенскага раёна і "Калгас "Радзіма" Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Саўгас-камбінат "Зара" Мазырскага раёна Гомельскай вобласці, ордэна Леніна сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Ларынаўка" Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, ААТ "Велікасельскае Агра" Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці і ААТ "Косіна" Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне, згодна з якім прадстаўлены да Падзякі аблвыканкам атрымае падарачны сертыфікат на суму 20 тыс. базавых велічынь для набыцця аграпрамысловага абсталявання, а райвыканкам і сельгасарганізацыі - каштоўны падарунак коштам не больш як 3,2 тыс. базавых велічынь кожны.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь