Падзякі Прэзідэнта Беларусі аб'яўлены выкладчыкам і студэнтам

    Падзякі Прэзідэнта Беларусі за плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіццё творчых здольнасцей таленавітай моладзі, выдатныя поспехі ў вучобе, высокія паказчыкі ў навуковай і грамадскай дзейнасці аб'яўлена 22 работнікам сферы вышэйшай адукацыі, студэнтам і курсантам. Адпаведныя распараджэнні падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    У ліку ўдастоеных Падзякі Прэзідэнта дацэнт кафедры тэхналогіі і методыкі выкладання Полацкага дзяржуніверсітэта Ірына Андрэева, загадчык кафедры іхтыялогіі і рыбаводства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Мікалай Барулін, начальнік кафедры замежных моў Інстытута пагранічнай службы Беларусі Таццяна Перавалава, студэнтка пятага курса энергетычнага факультэта БНТУ Алена Богдан, студэнт пятага курса механічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Павел Буйлянкоў, курсант чацвёртага курса факультэта міліцыі Акадэміі МУС Беларусі Надзея Каспяровіч.