Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена ваеннаслужачым Беларусі і Туркменістана

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку аб'яўлена 15 ваеннаслужачым Узброеных Сіл, органаў дзяржаўнай бяспекі, супрацоўнікам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

    Акрамя таго, Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена двум ваеннаслужачым Узброеных Сіл Туркменістана.

    Адпаведныя распараджэнні Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 чэрвеня.