Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена работнікам розных сфер

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена работнікам розных сфер. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    За вялікі асабісты ўклад у папярэджанне і спыненне эканамічных правапарушэнняў Падзякі Прэзідэнта ўдастоены работнікі сістэмы Камітэта дзяржаўнага кантролю. У іх ліку галоўны спецыяліст упраўлення каардынацыі і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК Святлана Паддубская і начальнік упраўлення кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Юрый Фралоў.

    За значны асабісты ўклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Падзякай Прэзідэнта адзначаны супрацоўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

    Аглядальніку рэдакцыі газеты "7 дней" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" Аксане Мыцько і адказнаму сакратару рэдакцыі візуальнай інфармацыі гэтага агенцтва Аляксандру Чамаханенку аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта за значны ўклад у развіццё беларускай журналістыкі і дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі.

    За высокае прафесійнае майстэрства і значныя дасягненні ў галіне культуры Падзякі Прэзідэнта ўдастоены выкладчык Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа Міхаіл Івашкін.