Бел
Галоўная   /  Падзеі

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена выкладчыкам беларускіх ВНУ

22 чэрвеня 2020 года
Падзяка Прэзідэнта Беларусі за плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіццё творчых здольнасцей таленавітай моладзі аб'яўлена выкладчыкам беларускіх ВНУ. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

У іх ліку - старшы выкладчык кафедры прававога забеспячэння праваахоўнай дзейнасці Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Марына Гарадзецкая, прафесар кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Дзмітрый Данілаў, дацэнт кафедры сусветных моў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Марына Дарафеенка, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Кацярына Каранец.

У адпаведнасці з распараджэннем, Падзяка Прэзідэнта за выдатныя поспехі ў вучобе і актыўную грамадскую дзейнасць таксама аб'яўлена студэнтам і курсантам вышэйшых навучальных устаноў. Сярод іх - студэнт факультэта лічбавай эканомікі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Аляксандр Бутрым, студэнтка лячэбнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ганна Дзічэнка, курсант факультэта падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў Інстытута пагранічнай службы Таццяна Падрэз.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь