Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена работнікам розных сфер дзейнасці

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена работнікам Міністэрства транспарту і камунікацый, падатковых органаў, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Адміністрацыі Прэзідэнта, Канстытуцыйнага Суда.

    За шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці ўзнагароды ўдастоены супрацоўнікі Міністэрства па падатках і зборах. У іх ліку - начальнік інспекцыі МПЗ па Пружанскім раёне Ірына Басько, кансультант упраўлення праектаў падатковага адміністравання галоўнага ўпраўлення развіцця падатковых органаў МПЗ Наталля Фядотава.

    Работнікам КДК Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена за плённую працу, значны асабісты ўклад у прадухіленне і спыненне правапарушэнняў, дасягненне высокіх вынікаў. Сярод узнагароджаных галоўны спецыяліст Барысаўскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Мікалай Бяцехцін, начальнік упраўлення каардынацыі кантрольнай дзейнасці і арганізацыйнай работы КДК Гродзенскай вобласці Міхаіл Красноўскі, начальнік упраўлення кантролю за работай галін гаспадаркі КДК Брэсцкай вобласці Аляксандр Пузік.

    Супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта ўдастоены Падзякі Кіраўніка дзяржавы за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў. У прыватнасці, адзначаны заслугі галоўнага саветніка ўпраўлення развіцця рэгіянальнага патэнцыялу галоўнага эканамічнага ўпраўлення Настассі Аркадзьевай, намесніка начальніка ўпраўлення развіцця кадравых тэхналогій і кіравання персаналам галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Таццяны Іода, начальніка канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргея Кандрашкіна, намесніка начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі Настассі Нісула.

    За значны ўклад у развіццё транспартнай галіны, высокі прафесіяналізм Кіраўнік дзяржавы ўдастоіў Падзякі калектыў работнікаў Міністэрства транспарту і камунікацый.

    Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага забеспячэння сакратарыята Канстытуцыйнага Суда Аляксандр Каравай узнагароджаны Падзякай Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.