Бел
Галоўная   /  Падзеі

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена работнікам розных сфер дзейнасці

21 верасня 2017 года
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена работнікам розных сфер дзейнасці. Адпаведнае Распараджэнне № 147рп Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 верасня.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў урагану ў Мінскай вобласці Падзякі Прэзідэнта ўдастоены супрацоўнікі прадпрыемстваў лясной гаспадаркі, сярод іх машыніст тралёвачнай машыны Гарадоцкага лясгаса Дзяніс Буруноў, дырэктар Гомельскага лясгаса Ігар Дзягцярык, галоўны інжынер Старадарожскага доследнага лясгаса Генадзь Шутро.

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне заканадаўства, актыўную дзейнасць па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне права Падзяка аб'яўлена дырэктару Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Яўгену Каваленку і намесніку начальніка аддзела грамадзянскага, гаспадарчага і экалагічнага заканадаўства ўпраўлення заканадаўства аб грамадзянскіх, фінансава-эканамічных і экалагічных адносінах Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Міхаілу Аношку.

Падзяка аб'яўлена таксама генеральнаму дырэктару Мінскага трактарнага завода Фёдару Дамаценку за шматгадовую плённую працу ў машынабудаўнічай сферы, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага трактарабудавання.

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус і дырэктар прадпрыемства "Інстытут Віцебскграмадзянпраект" Наталля Касабука ўдастоены Падзякі за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры, добраўпарадкаванне гарадскога пасёлка Копысь Аршанскага раёна.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь