Бел
Галоўная   /  Падзеі

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена работнікам прадпрыемстваў і мясцовых органаў улады за развіццё АПК

24 верасня 2020 года
Падзяка Прэзідэнта Беларусі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу аб'яўлена васьмі работнікам прадпрыемстваў і мясцовых органаў улады. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Узнагароды ўдастоены старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, галоўны аграном ААТ "Грыцкевічы" Іван Валетаў, трактарысты-машыністы агракамбіната "Холмеч" Іван Вырвіч і ААТ "Смалявічы-Сузон" Алег Гурыновіч, а таксама кіраўнікі наступных прадпрыемстваў: СУП "Палессе-Аграінвест" Міхаіл Капінскі, ААТ "Магілёўскі мясакамбінат" Сяргей Любянкоў, ААТ "Булачна-кандытарская кампанія "Дамачай" Наталля Падлесных і ААТ "Бабуліна крынка" - кіруючая кампанія холдынга "Магілёўская малочная кампанія "Бабуліна крынка" Генадзь Скітаў.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь