Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена работнікам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі

    За высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у асвятленне важных падзей сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена работнікам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Адпаведнае распараджэнне Кіраўніка дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 кастрычніка.
     
    У іх ліку намеснік старшыні Марат Маркаў, намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Дзмітрый Бачкоў.

    У адпаведнасці з распараджэннем, за шматгадовую плённую работу, значны ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін з Украінай і развіццё двухбаковага беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва Падзяка аб'яўлена Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Рэспублікі Беларусь ва Украіне (2001-2016 гады) Валянціну Вялічку.

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таксама аб'яўлена шэрагу работнікаў сфер адукацыі, культуры і транспарту.