Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена працаўнікам Магілёўскай і Віцебскай абласцей

    Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена працаўнікам Магілёўскай і Віцебскай абласцей за значны ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння гэтых рэгіёнаў. Адпаведныя распараджэнні падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Дакументамі таксама прадугледжана выдзеліць са сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Br1 млн на фінансаванне ў 2018 годзе рамонтна-аднаўленчых работ у дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад № 4 г.Крычава" і рэканструкцыі корпуса № 2 установы аховы здароўя "Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер".