Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена прадстаўнікам розных сфер дзейнасці

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена прадстаўнікам розных сфер дзейнасці.

    За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё бюджэтна-фінансавай палітыкі ўзнагароды ўдастоены начальнік фінансавага аддзела адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска Ірына Гяцко, начальнік юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Ірына Марозава, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па Мінску Таццяна Рунец, намеснік Міністра фінансаў Уладзімір Татарыновіч, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па Мінскай вобласці Аляксандр Юрчук.

    Падзякай Прэзідэнта за значны асабісты ўклад у стварэнне і ўмацаванне ветэранскіх арганізацый, актыўны ўдзел у рабоце па сацыяльнай абароне воінаў-інтэрнацыяналістаў узнагароджаны прадстаўнікі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. У прыватнасці, старшыня Пружанскай раённай арганізацыі гэтага саюза Валерый Гарахавіцкі, намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аляксандр Данчанка, старшыня кантрольна-рэвізійнай камісіі Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Генадзь Дручкоў, старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Сяргей Крывель.

    За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю знешняй палітыкі краіны ўзнагароды ўдастоены Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце і па сумяшчальніцтве ў Султанаце Аман, Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы і Рэспубліцы Судан, Пастаянны прадстаўнік нашай краіны пры Лізе арабскіх дзяржаў Сяргей Рачкоў, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка.

    Акрамя таго, за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокапрафесійных кадраў Падзякай Прэзідэнта ўзнагароджаны загадчык кафедры "Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Уладзімір Шаўчук.