Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена прадстаўнікам Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена прадстаўнікам грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане".

    Гэтай узнагароды ўдастоены намеснік старшыні савета гэтага грамадскага аб'яднання Юрый Бацян, старшыня Глыбоцкай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Антон Ждановіч, старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі Алег Кацюба, старшыня Чачэрскай раённай арганізацыі Аляксандр Піпко, а таксама старшыня пярвічнай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Генадзь Чарных.

    Яны адзначаны Падзякай Прэзідэнта за значны асабісты ўклад у стварэнне і ўмацаванне ветэранскіх арганізацый, актыўны ўдзел у сацыяльнай абароне воінаў-інтэрнацыяналістаў.