Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена кіраўніку кампаніі па развіцці "Вялікага каменя" Ху Чжэну

    Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена галоўнаму выканаўчаму дырэктару кітайска-беларускага сумеснага закрытага акцыянернага таварыства "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Ху Чжэну. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Ху Чжэн удастоены Падзякі Прэзідэнта за асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем, будаўніцтва індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і рэалізацыю інвестыцыйных праектаў на яго тэрыторыі.