Бел
Галоўная   /  Падзеі

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена 29 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці

27 лістапада 2018 года

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена 29 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва Падзяка аб'яўлена шэрагу работнікаў сацыяльнай сферы. Сярод іх загадчыца медыцынскага аддзялення Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Бабруйскага раёна Таццяна Мацура, старшыня камітэта па рабоце, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Анатоль Зімнавода.

Работнікам падатковай сферы Падзяка аб'яўлена за шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці. У іх ліку начальнік упраўлення кантрольнай работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мазырскім раёне Тамара Кавалькова, начальнік галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання Міністэрства па падатках і зборах Ігар Скрыннікаў.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ў 2012-2018 гадах Віктар Назаранка ўдастоены Падзякі за плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сістэм тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі.

За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё прыярытэтных напрамкаў медыцынскай навукі Падзяка аб'яўлена прарэктару па вучэбна-выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігару Багдановічу.

За плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве комплексу будынкаў клінічнага медыцынскага цэнтра ў раёне вёскі Ждановічы Мінскага раёна Падзяка аб'яўлена шэрагу работнікаў будаўнічай сферы. У іх ліку сталяр будаўнічага ўпраўлення №16 ААТ "Будтрэст №1" Андрэй Гур'еў, галоўны архітэктар праекта архітэктурна-канструктарскай майстэрні №1 РУП "Інстытут Белдзяржпраект" Сяргей Іваноў.

Першаму намесніку Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалаю Селіванаву Падзяка аб'яўлена на шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у арганізацыю якаснага будаўніцтва і рэканструкцыі аб'ектаў рэспубліканскага значэння.

Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага харэаграфічнага мастацтва і захаванне нацыянальнай культурнай спадчыны ўдастоены мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Валянцін Дудкевіч.

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь