Бел
Галоўная   /  Падзеі

Падтрымку спецфонду Прэзідэнта атрымаюць 100 прадстаўнікоў таленавітай моладзі і пяць калектываў

28 мая 2020 года

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім прынята рашэнне аб фінансаванні расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2020 годзе ў памеры Br710 тыс. з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта.

Распараджэннем таксама зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду, у адпаведнасці з якім больш як Br58 тыс. накіравана на падтрымку ста прадстаўнікоў таленавітай моладзі і пяці калектываў мастацкай творчасці.

Заахвочваннямі фонду адзначаны пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў у галіне музычнага, харэаграфічнага, цыркавога, выяўленчага і іншых відаў мастацтваў.

Прыняцце распараджэння з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да пытанняў стварэння ўмоў для пошуку, развіцця і навучання таленавітай моладзі, стымулявання іх творчай актыўнасці, прафесійнага росту і станаўлення.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь