Падрыхтоўка краіны да навагодніх свят абмеркавана на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі

    Падрыхтоўка краіны да навагодніх свят абмеркавана 29 снежня на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

    "Першае, што я хацеў бы пачуць ад кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, як мы гатовы да Новага года ў цэнтры і на месцах, у агульным плане", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся ходам акцыі "Нашы дзеці". "Гэта важнейшае пытанне. Я ў гэтым годзе спецыяльна ніякім чынам не заяўляў аб гэтым, разумеючы, што мы ўжо традыцыйна працуем у гэтым напрамку і маем пэўны вопыт", - адзначыў Прэзідэнт.

    Акрамя таго, на нарадзе абмяркоўвалася тэма падрыхтоўкі навагодняга звароту Прэзідэнта Беларусі.

    Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава далажыла, што падрыхтоўка да святочных дзён вядзецца актыўна, у тым ліку ў частцы правядзення акцыі "Нашы дзеці". "Перш за ўсё, стаўка зроблена на тое, каб ніводнае дзіця не засталося без увагі. І асноўны мой тэзіс, калі мы гаварылі аб падрыхтоўцы да Новага года, быў такі, каб сёння асаблівая ўвага была звернута на сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзе дзеці знаходзяцца пад дзяржаўнай абаронай", - сказала яна.