Падпісаны ўказы аб заключэнні пагадненняў з КНР аб рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб заключэнні шляхам абмену пісьмамі міжурадавых пагадненняў з Кітайскай Народнай Рэспублікай аб рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі "Нацыянальны футбольны стадыён" і "Басейн міжнароднага стандарту".

    Кіраўнік дзяржавы адобрыў праекты пісьмаў беларускага боку і ўпаўнаважыў Міністэрства эканомікі на іх падпісанне.