Бел
Галоўная   /  Падзеі

Падпісаны Указ аб знаходжанні на прыгранічнай тэрыторыі

19 верасня 2019 года
Чытайце таксама:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 351 "Аб знаходжанні на прыгранічнай тэрыторыі". Дакумент распрацаваны, каб стварыць дадатковыя ўмовы для знаходжання фізічных асоб на прыгранічнай тэрыторыі, а таксама ў мэтах рэалізацыі закона ад 9 студзеня 2019 года № 168-3 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі".

Згодна з Указам, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі, вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу пропускаў на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў пагранічнай зоне. Гэта мера дасць магчымасць значна спрасціць парадак знаходжання іншаземцаў у пагранічнай зоне, стварыць дадатковыя ўмовы для ўключэння размешчаных у ёй зямель і аб'ектаў у гаспадарчы абарот, павысіць прывабнасць турыстычных аб'ектаў.

Акрамя таго, у дакуменце ўдакладнена кампетэнцыя Дзяржпагранкамітэта па ажыццяўленні пропуску цераз дзяржаўную граніцу Беларусі фізічных асоб у сувязі з перадачай асобных функцый органаў пагранічнай службы мытным органам.

Рэалізацыя вызначаных Указам норм не акажа ўплыву на паўсядзённую жыццядзейнасць законапаслухмяных грамадзян, але ў той жа час будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці выканання пастаўленых перад органамі пагранічнай службы задач па забеспячэнні бяспекі дзяржавы.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь