Бел
Галоўная   /  Падзеі

Падпісаны Указ аб стварэнні інкасатарскай кампаніі "Белінкасгруп"

1 лютага 2018 года
Чытайце таксама:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Белінкасгруп" з удзелам Нацыянальнага банка, ААТ "ААБ Беларусбанк" і ААТ "Белаграпрамбанк".

Белінкасгруп" ствараецца ў мэтах удасканалення арганізацыі наяўнага грашовага абарачэння Рэспублікі Беларусь, развіцця касава-інкасатарскіх паслуг. Да асноўных задач арганізацыі адносяцца аказанне садзейнічання Нацыянальнаму банку ў забеспячэнні наяўнага грашовага абарачэння, арганізацыя цэнтралізаванай сістэмы збору, апрацоўкі і дастаўкі наяўных грашовых сродкаў і іншых каштоўнасцей, аказанне касава-інкасатарскіх паслуг з укараненнем найноўшых тэхналогій і лепшых сусветных практык.

Стварэнне акцыянернага таварыства аптымізуе дубліруючыя функцыі банкаў у галіне інкасацыі, перавозкі, апрацоўкі і захоўвання каштоўнасцей, знізіць затраты на ўтрыманне матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, скароціць у Беларусі колькасць спецыяльнага транспарту і зброі ў абароце.

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь