Падпісаны Указ "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2017 годзе"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2017 годзе".

    Дакументам зацверджаны пералік сельгаскультур, жывёлы і птушкі, якія падлягаюць абавязковаму страхаванню ў бягучым годзе, а таксама адпаведныя тарыфы.

    Акрамя таго, ва Указе прапісаны працэнты пакрыцця ўрону і затрат на перасеў пры гібелі азімых культур сяўбы 2016 года пад ураджай 2017 года і пры гібелі сяўбы 2017 года, а таксама працэнт пакрыцця ўрону пры гібелі і вымушаным забоі жывёлы і птушкі.

    Гэты дакумент дасць магчымасць арганізацыям аграпрамысловага комплексу атрымліваць страхавыя выплаты ў пералічаных выпадках.