Падпісаны Указ аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" 2016 года

    Аляксандр Лукашэнка прысудзіў спецыяльную прэмію Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" 2016 года. Адпаведны Указ, якім вызначаны тры лаўрэаты гэтай прэміі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і папулярызацыю фізічнай культуры і спорту ў Беларусі, падпісаў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэмія прысуджана рэдактару аддзела гульнявых відаў спорту ўстановы "Рэдакцыя газеты "Спортивная панорама" Руслану Васільеву, які працуе ў спартыўнай журналістыцы больш за 20 гадоў.

    Лаўрэатам прэміі стала спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Эльвіра Герман - майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа, стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

    Дыплом лаўрэата прэміі таксама атрымае трэнер-выкладчык па баскетболе Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Аляксандр Шымкавяк, які з'яўляецца галоўным трэнерам маладзёжных зборных каманд Беларусі па баскетболе, выхаваў плеяду спартсменаў высокага класа.