Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 343 ад 16 верасня 2019 г.

16 верасня 2019 года
Чытайце таксама:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 343 "Аб дзейнасці Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь".

Указ прыняты ў мэтах комплекснага рэгулявання дзейнасці Акадэміі кіравання як вядучай установы ў галіне падрыхтоўкі кіруючых кадраў. Зацвярджаецца новая рэдакцыя Статута Акадэміі кіравання, актуалізаваны яе задачы і функцыі. Таксама зацверджана Палажэнне аб падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, стажыроўцы і павышэнні кваліфікацыі ў адпаведнасці з дзяржаўным заказам, у якім прадугледжаны шэраг абноўленых падыходаў да падрыхтоўкі кіруючых кадраў.

Удакладнены этапы фарміравання і віды адукацыйных праграм дзяржаўнага заказу на навучанне кіруючых кадраў і іх рэзерву. Удасканальваецца сістэма адбору кандыдатур для навучання ў Акадэміі кіравання.

У адносінах да найбольш здольных слухачоў Акадэміі кіравання будуць выпрацоўвацца прапановы па выкарыстанні іх кіраўніцкага патэнцыялу ў сістэме дзяржаўных органаў.

У мэтах павышэння матывацыі моладзі да навучання ў Акадэміі кіравання павялічаны памер стыпендый студэнтаў. Прадугледжваюцца меры па прыцягненні да выкладчыцкай дзейнасці лепшых прафесарска-выкладчыцкіх кадраў і спецыялістаў-практыкаў у сферы дзяржаўнага кіравання.

Рэалізацыя Указа дасць магчымасць прывесці дзейнасць Акадэміі кіравання ў адпаведнасць з сучаснымі задачамі па падрыхтоўцы рознабакова адукаваных, высокакваліфікаваных і ідэалагічна дасведчаных кіраўнікоў.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь