Падпісаны Указ аб акцызах на аўтамабільнае паліва

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 84 "Аб акцызах на аўтамабільнае паліва".

    Дакумент накіраваны на выключэнне неабгрунтаванага імпарту аўтамабільнага паліва і павышэнне прывабнасці перапрацоўкі нафты на айчынных прадпрыемствах па давальніцкай схеме.

    Указам з 1 сакавіка 2020 года ў 4 разы павышаны стаўкі акцызаў на аўтамабільныя бензіны і дызельнае паліва. Адначасова ў мэтах недапушчэння росту рознічных цэн устаноўлена, што для пэўных плацельшчыкаў да ставак акцызаў прымяняецца каэфіцыент 0,25. Да іх ліку адносяцца беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.