Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Падпісаны Указ № 172 "Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў"

19 мая 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 172 "Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў".

Выдадзеныя фізічным і юрыдычным асобам (у тым ліку і індывідуальным прадпрымальнікам) даведкі і дакументы, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 года, застануцца дзеючымі яшчэ тры месяцы. Напрыклад, калі тэрмін дзеяння дазволу завяршаецца 15 мая 2020 года, то ён будзе прадоўжаны аўтаматычна да 15 жніўня 2020 года.

Пастановай Савета Міністраў будуць вызначаны вычарпальныя пералікі дакументаў, тэрмін дзеяння якіх прадаўжаецца, і найменняў адміністрацыйных працэдур, пры ажыццяўленні якіх такія дакументы выдаюцца.

У перыяд складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі прапанаваныя меры дадуць магчымасць скараціць колькасць наведванняў дзяржаўных органаў (арганізацый) для афармлення неабходных дакументаў, знізіць адміністрацыйную нагрузку на грамадзян і суб'екты гаспадарання, адкласці на 3 месяцы іх фінансавыя расходы.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь