Падпісаны нарматыўныя акты, накіраваныя на развіццё Аршанскага раёна

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 ліпеня нарматыўныя прававыя акты, накіраваныя на развіццё Аршанскага раёна.

    У прыватнасці, Указ № 239 прадастаўляе права Аршанскаму камбінату будаўнічых матэрыялаў і Аршанскаму малочнаму камбінату ажыццяўляць продаж жылых дамоў у гарадскім пасёлку Копысь з прыцягненнем ільготных крэдытаў ААТ "Белаграпрамбанк" і ААТ "Белінвестбанк" работнікам прадпрыемстваў, якія пражываюць у гэтых дамах, з пераводам на іх доўгу па крэдытах і захаваннем умоў іх выдачы, вызначаных Указам ад 21 студзеня 2008 года № 26 для акцыянерных таварыстваў.

    Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне аб мадэрнізацыі вытворчага корпуса Аршанскага інструментальнага завода. У адпаведнасці з дакументам генеральнай праектнай арганізацыяй па праектаванні аб'екта вызначана РУП "Інстытут "Белпрамбудпраект" Міністэрства прамысловасці, генеральнай падраднай арганізацыяй па выкананні будаўніча-мантажных работ - Аршанскі будаўнічы трэст № 18.

    Распараджэнне накіравана на неадкладны пачатак праектных і будаўніча-мантажных работ па мадэрнізацыі вытворчага корпуса Аршанскага інструментальнага завода.