Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Падпісана распараджэнне аб выдзяленні сродкаў апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей

23 студзеня 2020 года
У рамках штогадовага прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі духоўным навучальным установам Беларускай Праваслаўнай царквы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні ў 2020 годзе каля Br1,232 млн апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

Грошы будуць выдзелены з рэзервовага фонду Прэзідэнта і накіраваны на аплату працы выкладчыкаў і работнікаў, якія забяспечваюць адукацыйны працэс, выплату стыпендый навучэнцам духоўных навучальных устаноў. Пры гэтым Мінскай духоўнай акадэміі выдзеляць Br239 тыс., Мінскай духоўнай семінарыі - Br395,9 тыс., Віцебскай духоўнай семінарыі - Br339,7 тыс., Мінскаму духоўнаму вучылішчу Мінскай епархіі - Br257,2 тыс.

Аб'ёмы выдзеленых сродкаў вызначаны згодна з патрабаваннямі заканадаўства, якія прымяняюцца ў дачыненні да бюджэтных арганізацый, з улікам штатнага раскладу адукацыйных устаноў Беларускай праваслаўнай царквы і колькасці іх навучэнцаў.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь