Бел
Галоўная   /  Падзеі

Падпісана распараджэнне аб фінансаванні духоўных навучальных устаноў

6 студзеня 2021 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні ў 2021 годзе больш як Br1,4 млн апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей на фінансаванне духоўных навучальных устаноў.

Грошы будуць выдзелены з рэзервовага фонду Прэзідэнта для аплаты працы выкладчыкаў і работнікаў, якія забяспечваюць адукацыйны працэс, выплаты стыпендый студэнтам і навучэнцам.

Мінскай духоўнай акадэміі выдзеляць Br241,7 тыс., Мінскай духоўнай семінарыі - Br426,7 тыс., Віцебскай духоўнай семінарыі - Br346,4 тыс., Мінскаму духоўнаму вучылішчу Мінскай епархіі - Br276,7 тыс., Віцебскаму жаночаму духоўнаму вучылішчу - Br143,6 тыс.
© 2021, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь