Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Падатковая льгота для фізічных асоб пры правядзенні безнаяўных разлікаў падаўжаецца да 1 студзеня 2021 года

7 сакавіка 2017 года
Падатковая льгота для фізічных асоб, што прадугледжвае заахвочванне за правядзенне безнаяўных разлікаў, падаўжаецца да 1 студзеня 2021 года. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 сакавіка.

Не прызнаюцца аб'ектам падаткаабкладання падаходным падаткам з фізічных асоб даходы, што выплачваюцца банкамі Беларусі фізічным асобам у выглядзе працэнтаў ад сумы аплаты тавараў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, але не больш за 2% ад сумы такой аплаты.

Дадаткова ўрэгуляваны асобныя пытанні, што ўзнікаюць з улікам практыкі прымянення норм Указа ад 16 кастрычніка 2014 года № 493 "Аб развіцці безнаяўных разлікаў".

Дакумент прыняты ў мэтах пашырэння сферы безнаяўных разлікаў па рознічных плацяжах.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь