Па даручэнні Прэзідэнта ў Беларусі ў знак салідарнасці з Расіяй прыспушчаны дзяржаўныя сцягі і адменены забаўляльныя праграмы

    Беларусь у знак смутку і салідарнасці з Расіяй, дзе 28 сакавіка аб'яўлена агульнанацыянальная жалоба ў сувязі з трагедыяй у Кемераве, прыспускае дзяржаўныя сцягі і адмяняе забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры.

    Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі 28 сакавіка будуць прыспушчаны дзяржаўныя сцягі над дзяржустановамі. У эфіры рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ адмяняецца трансляцыя забаўляльных праграм. Акрамя таго, рэкамендавана ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў, уключаючы тыя, якія арганізуюцца ў грамадскіх месцах.