Бел
Галоўная   /  Падзеі

Ордэнам Маці ўзнагароджаны жыхаркі Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

6 лютага 2018 года
Чытайце таксама:

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 58 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны Указ № 57 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 лютага.

У іх ліку садавод Талачынскага кансервавага завода Ганна Герасімава, работніца Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна Валянціна Бярэзіна, жывёлавод сельскагаспадарчага СВК "Азёры Гродзенскага раёна" Таццяна Вардоні, повар ДУА "Яслі-сад "Сонейка" в.Лапічы" Ірына Стэльмах.

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь