Ордэнам Маці ўзнагароджаны жыхаркі Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 56 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ № 320 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 верасня.

    У іх ліку лабарант ААТ "Сошненскае-агра" Пінскага раёна Алена Гузарэвіч, настаўніца Варанеўскай сярэдняй школы Столінскага раёна Ніна Цупа, хатняя гаспадыня з пасёлка Чонкі Гомельскага раёна Ганна Язерская, палявод КСУП "Азяранскі" Мастоўскага раёна Таццяна Дубатоўка.