Ордэнам Маці ўзнагароджаны жанчыны з розных рэгіёнаў Беларусі

    Ордэнам Маці ўзнагароджаны 136 жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    У ліку ўзнагароджаных жыхаркі Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Яны прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці і працуюць ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыях аховы здароўя, на сельскагаспадарчых прадпрыемствах і вытворчасцях, у сферах гандлю, банкаўскага абслугоўвання і прадастаўлення паслуг сувязі, вядуць дамашнюю гаспадарку.