Ордэнам Маці ўзнагароджаны шматдзетныя жанчыны з Магілёўскай і Мінскай абласцей

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей 38 жанчын з Магілёўскай і Мінскай абласцей.

    У ліку ўзнагароджаных - даярка ААТ "Хоцімскі тэхнакомплекс" Людміла Кузьміна, хатняя гаспадыня з Салігорска Алена Пятровіч, камплектоўшчык ААТ "Рудзенск" Пухавіцкага раёна Наталля Трусевіч.