Ордэнам Маці ўзнагароджаны шматдзетныя жанчыны Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей шматдзетных жанчын Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 18 красавіка.

    Сярод удастоеных гэтай узнагароды мастацкі кіраўнік Дома культуры аграгарадка Дабрамыслі Лёзненскага раёна Таццяна Гаўруцікава, камплектоўшчык адкрытага акцыянернага таварыства "Мазырская швейная фабрыка "Надэкс" Марына Акунец, работніца адкрытага акцыянернага таварыства "Гродзенская абутковая фабрыка "Нёман" Вольга Саўко.