Ордэнам Маці ўзнагароджаны шматдзетныя жанчыны Мінска

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей шматдзетных жанчын Мінска. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 3 мая.

    У ліку ўзнагароджаных хатняя гаспадыня з Фрунзенскага раёна сталіцы Святлана Андрусевіч, медыцынская сястра ўстановы аховы здароўя "5-я гарадская клінічная бальніца" Юлія Басок, інжынер электронна-вылічальных машын таварыства з абмежаванай адказнасцю "ПАРАДОКС" Таццяна Шарпіла.