Ордэнам Маці ўзнагароджаны шматдзетныя жанчыны Гомельскай і Гродзенскай абласцей

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяцёра і больш дзяцей шматдзетных жанчын Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 7 жніўня.

    У прыватнасці, гэтай узнагароды ўдастоены загадчыца Замошскага сельскага клуба аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лельчыцкага райвыканкама Галіна Голуб і жывёлавод малочнатаварнай фермы "Лаша" сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя Дзеншчыкова Гродзенскага раёна Марына Занеўская.