Ордэнам Маці ўзнагароджаны шматдзетныя жанчыны Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 17 шматдзетных жанчын Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны Указ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 жніўня.

    У ліку ўзнагароджаных аператар філіяла "Чачэрскі" ААТ "Гомельскі вінаробны завод" Наталля Кручык, выхавальніца дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №6 г.Масты" Ірына Лісай, кандытар ААТ "Чырвоны харчавік" Людміла Вяроўкіна.