Ордэнам Маці ўзнагароджаны шматдзетныя жанчыны Брэсцкай вобласці і Мінска

    Прэзідэнт Рэспублікі  Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей шматдзетных жанчын Брэсцкай вобласці і Мінска.

    У прыватнасці, гэтай узнагароды ўдастоены ўрач Шарашэўскай гарадской бальніцы ўстановы аховы здароўя "Пружанская цэнтральная раённая бальніца" Вольга Амельянец, прадавец ЗАТ "Інтэркасметыка" Брэста Аксана Іванова, малодшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" Таццяна Аксюцік.