Ордэнам Маці ўзнагароджаны 85 жыхарак Мінскай вобласці

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 85 жыхарак Мінскай вобласці. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 лістапада.

    Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, у тым ліку работніцы прамысловых прадпрыемстваў, аграпрамысловага комплексу, Узброеных Сіл, устаноў адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання, арганізацый аховы здароўя, гандлю, транспартнай сферы і будаўнічай галіны, хатнія гаспадыні.

    У ліку ўзнагароджаных памочнік выхавальніка Плешчаніцкіх ясляў-сада № 1 "Церамок" Таццяна Войніч, маляр ААТ "Будсэрвіс-Маладзечна" Марына Занько, санітарка Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера Зінаіда Камандзіга, інжынер-тэхнолаг ААТ "Барысаўхлебпрам" Іна Міцкевіч, аператар машыннага даення ААТ "Нясвіжскія Астроўкі" Юлія Няверка, хатняя гаспадыня з аграгарадка Будслаў Мядзельскага раёна Наталля Пятрова, кандуктар аўтобуснага парку № 3 Барысава Алена Урбановіч.