Ордэнам Маці ўзнагароджаны 72 жыхаркі Мінска, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 72 жыхаркі Мінска, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці - работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, арганізацый гандлю, адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.

    У іх ліку бухгалтар ААТ "Белшына" Таццяна Аўсянік, санітарка Магілёўскай абласной бальніцы Марына Краснапольская, сацыяльны работнік Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна Наталля Мякека, канцэртмайстар Вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад - сярэдняя школа № 42 Магілёва Вольга Муратава, натарыус Мінскай гарадской натарыяльнай акругі № 772 Мінскай гарадской натарыяльнай канторы Алена Сенажацкая, маляр Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" Таццяна Сяргей.