Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 70 жанчын з Гомельскай і Гродзенскай абласцей

24 снежня 2019 года
Чытайце таксама:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 477 аб узнагароджанні ордэнам Маці жанчын, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, з Гомельскай і Гродзенскай абласцей.

Узнагароды ўдастоены 70 жанчын. У прыватнасці, сацыяльны работнік Акцябрскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кацярына Бажок, санітарка паліклінікі Рагачоўскай цэнтральнай раённай паліклінікі Ганна Варанкова, настаўніца сярэдняй школы № 38 Гомеля Ала Данілеўская, хатняя гаспадыня з Чачэрска Ніна Мініна, жывёлавод сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Гродзенскі" Ніна Гібінская.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь