Ордэнам Маці ўзнагароджаны 64 жыхаркі Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 64 жыхаркі Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Узнагароды ўдастоены работніцы сфер АПК, сацыяльнага абслугоўвання і адукацыі, аховы здароўя, культуры, вытворчай сферы і гандлю, хатнія гаспадыні.

    Сярод узнагароджаных вядучы бухгалтар ААТ "Брэсцкі радыётэхнічны завод" Юлія Кляшчэўнікава, работніца Брэсцкага мясакамбіната Вольга Ганчарэнка, работніца сярэдняй школы №3 г. Століна Надзея Дзябёлая, санітарка Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Людміла Максімук, аператар машыннага даення ААТ "Новая Прыпяць" Столінскага раёна Ганна Пашкевіч, работніца вучэбна-педагагічнага комплексу Вішнеўскі яслі-сад - сярэдняя школа Смаргонскага раёна Алеся Харэвіч, жывёлавод ААТ "Палыкавічы" Магілёўскага раёна Наталля Руцкая.