Ордэнам Маці ўзнагароджаны 57 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 79 аб узнагароджанні ордэнам Маці.

    За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, арганізацый гандлю, адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.

    Сярод узнагароджаных дырэктар Мачульскай базавай школы Столінскага раёна Кацярына Адрэйкавец, касір дыягнастычнай станцыі філіяла "Аўтамабільны парк № 16 г.Кобрына" ААТ "Брэстаблаўтатранс" Таццяна Заяц, галоўны спецыяліст службы суправаджэння актыўных аперацый філіяла № 113 ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" Дзіяна Луцык, рэгістратар нерухомай маёмасці Гомельскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры Таццяна Дземчанка, мастацкі кіраўнік Пухавіцкага сельскага дома культуры Жыткавіцкага раённага цэнтра народнай творчасці і арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва Ларыса Макарэвіч, электрамеханік сувязі Лоеўскага ўчастка электрасувязі Рэчыцкага занальнага вузла электрасувязі Алена Саманчук, слесар механазборачных работ магілёўскага ААТ "Ольса" Вольга Сцёпачкіна.

    Усяго ордэна Маці ўдастоены 57 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.