Бел
Галоўная   /  Падзеі

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 43 жыхаркі Мінска, Мінскай і Гродзенскай абласцей

26 красавіка 2018 года
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 43 жыхаркі Мінска, Мінскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 красавіка.

У ліку ўзнагароджаных прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, яны працуюць ва ўстановах дашкольнай і сярэдняй адукацыі, арганізацыях аховы здароўя, на сельскагаспадарчых прадпрыемствах і вытворчасцях, у сферах гандлю і прадастаўлення паслуг сувязі, вядуць хатнюю гаспадарку.

У іх ліку настаўніца сярэдняй школы № 209 Мінска Алена Ваўрантовіч, палявод сельскагаспадарчага вытворчага філіяла"Аграбуд" ААТ "Мінскжалезабетон" Настасся Дзямідава, тэрмаапрацоўшчык швейнага цэха ТАА "Вікторыя-Лара" Вольга Гладкая, інжынер-тэхнолаг Мінскага аўтамабільнага завода Ганна Сарока, майстар ЖЭУ № 9 Фрунзенскага раёна Мінска Наталля Сапіна, спецыяліст групы эксплуатацыі фіксаванага доступу УП "Вэлком" Марыя Дубовік, менеджар Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Вера Губаш.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь