Бел
Галоўная   /  Падзеі

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 34 жыхаркі Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

6 чэрвеня 2018 года
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 34 жыхаркі Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Сярод узнагароджаных прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. Яны працуюць у сельскагаспадарчых, гандлёвых і рэлігійных арганізацыях, установах адукацыі і аховы здароўя, у сферах спорту, лёгкай прамысловасці, харчавання і прадастаўлення паслуг сувязі, вядуць хатнюю гаспадарку.

У іх ліку жывёлагадовец КСУП "Драпава" Галіна Мацкевіч, прадавец магазіна "Родны кут" Астравецкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Ганна Лаўрэцкая, лектар Мінскай духоўнай семінарыі Вольга Грыб, работніца Лельчыцкай сярэдняй школы № 2 Галіна Сячко, зменны інжынер-тэхнолаг Бабруйскага філіяла булачна-кандытарскай кампаніі "Дамачай" Святлана Аляксеева.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь