Бел
Галоўная   /  Падзеі

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 30 жыхарак Гомельскай і Гродзенскай абласцей

29 студзеня 2019 года
Чытайце таксама:

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 30 жыхарак Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці - работніцы арганізацый аграпрамысловага комплексу, гандлю, устаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, аховы здароўя, хатнія гаспадыні.

У іх ліку жывёлавод ААТ "Тураўшчына" Жыткавіцкага раёна Марыя Гудкова, памочнік выхавальніка ясляў-сада № 83 горада Гомеля Наталля Кавалёва, паштальён Жлобінскага раённага вузла паштовай сувязі Таццяна Сільчанка, работніца КСУП "Больцішкі" Воранаўскага раёна Наталля Вількель, санітарка Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алена Губко, настаўнік Ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў Святлана Хвашчова.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь