Ордэнам Маці ўзнагароджаны 29 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 29 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    У ліку ўзнагароджаных старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Пастаўскага райвыканкама Марыя Іўліева, бібліятэкар Полацкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Кацярына Красная, карэспандэнт Слонімскага кабельнага тэлебачання Кацярына Раманоўская, санітарка Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Тадарэнка, слесар механазборачных работ прадпрыемства "Універсал Бабруйск" Беларускага таварыства глухіх Валянціна Афанасьева, ветэрынарны ўрач ААТ "Дабаснянскае" Кіраўскага раёна Алена Кісель.