Бел
Галоўная   /  Падзеі

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 25 жыхарак Гомельскай і Гродзенскай абласцей

21 сакавіка 2019 года

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 25 жыхарак Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці - работніцы прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны, АПК, арганізацый гандлю, адукацыі і аховы здароўя, хатнія гаспадыні.

Сярод іх санітарка Гомельскай абласной клінічнай псіхіятрычнай бальніцы Наталля Гатальская, выхавальнік дашкольнай адукацыі ва ўстанове "Яслі-сад - сярэдняя школа № 73 Гомеля" Ганна Кавалёва, аддзелачнік вырабаў з драўніны ААТ "Гомельдрэў" Таццяна Кірыленка, выкладчык спецыяльных дысцыплін Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Алена Іванова, аператар свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм унітарнага вытворчага прадпрыемства "Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў" Вольга Фралова.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь