Ордэнам Маці ўзнагароджаны 14 шматдзетных жанчын з Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 14 шматдзетных жанчын з Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 снежня.

    У ліку ўзнагароджаных медыцынская сястра Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Міхалевіч, юрыст ААТ "Камбінат "Усход" Гомельскага раёна Кацярына Мякшынава і жывёлавод СВК "Хвінявічы" Дзятлаўскага раёна Ганна Муха.