Бел
Галоўная   /  Падзеі

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 12 жыхарак Гомельскай і Гродзенскай абласцей

18 снежня 2017 года
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 12 жыхарак Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ № 452 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 снежня.

У ліку ўзнагароджаных выхавальніца Старасельскага дзіцячага сада Веткаўскага раёна Наталля Баброўнікава, мастацкі кіраўнік Капцэвіцкага сельскага Дома культуры Петрыкаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Алена Жыткавец, кладаўшчыца Граўжышкаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад - базавая школа Ашмянскага раёна Ірына Відзевіч, хатняя гаспадыня з вёскі Баранавічы Карэліцкага раёна Валянціна Суднік.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь